4 чэрвеня 2024, aўторак, 10:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Ты хацеў СССР, Ваня? Ну, вось ён, прыгледзься»

35
«Ты хацеў СССР, Ваня? Ну, вось ён, прыгледзься»

У Санкт-Пецярбургу адбыўся гучны скандал з аблавай на вядомага хакеіста і ягонай дастаўкай у ваенкамат.

Напярэдадні быў затрыманы крымінальным вышукам і дастаўлены ў ваенкамат 25-гадовы брамнік зборнай Расеі ў хакеі хакеіст Іван Фядотаў, «найлепшы галкіпер КХЛ», уладальнік прэстыжных спартовых узнагародаў. На яго ўчынілі цэлую аблаву, у якой удзельнічалі дзясяткі сілавікоў. Спартоўца падазраюць ва ўхіленні ад войска, што пагражае яму двума гадамі пазбаўлення волі.

У ваенкамаце Фядотаву стала дрэнна, і ў ноч з 1 на 2 ліпеня яго забралі адтуль на хуткай, паведамляе Activatica.

– Пэўна, здзівіўся. Пры тым, што сам нядаўна выходзіў гуляць супраць фінаў у майцы з надпісам «СССР», – каментуе сітуацыю публіцыст Віктар Шандаровіч. – Проста ён думаў, што горш ад гэтай здані мінулага будзе чамусьці менавіта фінам. Або нічога не думаў, а проста надзеў, што далі. А яно вунь як атрымалася.

Ты хацеў СССР, Ваня? Ну вось ён. Прыгледзься.

Ён, мусіць, добры хлопец, гэты Іван Фядотаў. Ён малады і не памятае ніякага часу, акрамя пуцінскага. Ён яму, мусіць, падабаўся да нядаўняга часу. Цяпер, мусіць, перастаў падабацца ненадоўга...

Вядома, ненадоўга!

Адпусцяць яго. Ён жа не Кара-Мурза, не Навальны. Хто-небудзь куды-небудзь патэлефануе (хоць той самы дэпутат Фяцісаў, які адкінуў калісьці канькі ў тым жа ЦСКА – і ціха зліняў у суседні з Філадэльфіяй штат у часы, калі воля толькі пачыналася, а не сканчалася). Патэлефануе – і вырвецца Фядотаў на волю, і як страшны сон будзе ўспамінаць перспектыву асабіста і бясплатна паваяваць з Украінай.

Ды і якая ад яго карысць на фронце, ён і ў танк не ўлезе са сваімі габарытамі, і патрапіць у гэтыя 202 см можна з любой адлегласці, толькі ўжо не шайбай.

Няхай ужо ляціць, я думаю, не будзем настойваць на прынцыповасці, а будзем спадзявацца на карупцыю. Няхай армейская братва дамовіцца паміж сабой паводле паняткаў і адаб'е гэтае лядовае пабоішча ад святога абавязку...

Але вось маечку з надпісам «СССР», Ваня, апранаць усё ж не варта. На сабе не паказвай, як кажуць.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках