4 чэрвеня 2024, aўторак, 1:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Скуралуп запіхвае жывога лебедзя ў багажнік аўто на расейскіх нумарах у Віцебскай вобласці

38
Скуралуп запіхвае жывога лебедзя ў багажнік аўто на расейскіх нумарах у Віцебскай вобласці

Відэафакт.

Рэзананс у сеціве выклікала відэа, на якім мужчына запіхвае ў багажнік аўто жывога лебедзя. Карыстальнікі сацсетак сцвярджаюць, што відэа было знятае на мяжы Глыбоцкага і Полацкага раёнаў, паведамляе тэлеграм-канал «Баста!».

На кадрах відаць, як мужчына з голым тулавам цягне за шыю жывога буйнога белага лебедзя да аўто на расейскіх нумарах (у687ук77 – гэта рэгіён Масква – рэд.) і спрабуе аглушыць яго ўдарамі кулакоў па галаве. Потым ён запіхвае птушку, якая вырываецца, у багажнік і закрывае яго. Дзеянне адбываецца ў лесе ля возера.

Відавочца, які здымае ўсё гэта на тэлефон, спрабуе растлумачыць свайму знаёмаму, што лебедзяў не ядуць і птушку трэба адпусціць. На што жывадзёр адказвае, што зробіць з лебедзя далікатэс.

Сцвярджаецца, што відэа знятае ў Беларусі на мяжы Глыбоцкага і Полацкага раёнаў.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках