4 чэрвеня 2024, aўторак, 1:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памёр ураджэнец Менска, стваральнік Чабурашкі Леанід Шварцман

Памёр ураджэнец Менска, стваральнік Чабурашкі Леанід Шварцман

Ён меў 101 год.

Леанід Шварцман нарадзіўся 30 жніўня 1920 года ў Менску на вуліцы Ракаўскай, у сям'і размаўлялі на ідыш. Скончыў мастацкую школу ў Менску, піша nashaniva.com.

“Потым у Ленінград пераехаў, дзе вучыўся ў школе Акадэміі мастацтваў, а каб выжыць, уладкаваўся на Кіраўскі завод. У час блакады там працаваў токарам. У 1941-м нас эвакуавалі ў Чэлябінск. Токарам працаваў усю вайну», — расказваў пра сябе Леанід Шварцман.

Пасля вайны паступіў ва УДІК, працаваў на студыі "Саюзмультфільм".

Шмат якія анімацыйныя фільмы, створаныя пры ягоным удзеле, сталі класічнымі. Сярод іх — «Снежная каралева», «Залатая антылопа», «Кракадзіл Гена», «Кацяня на імя Гаў», «38 папугаяў», «Пунсовая кветачка».

Менавіта Леанід Шварцман стварыў выяву Чабурашкі ды іншых герояў стужкі, а таксама прамаляваў экстэр'еры ў ім.

Калі прыгледзецца, то дамкі ў «Кракадзілу Гену» нагадаюць Нямігу, Высокае места і Ракаўскае прадмесце.

«Я не думаў пра Менск, калі маляваў фільмы і будынкі, на фоне якіх адбываюцца прыгоды Чабурашкі ды Кракадзіла Гены, — пісаў мастак. - Менск з'явіўся ў мультфільмах сам, з уласнай волі, з маёй памяці».

Шварцман таксама напісаў серыю карцін: “Стары Менск. Успаміны дзяцінства».

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках