4 чэрвеня 2024, aўторак, 0:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Польшчы рэкамендаваў сваім грамадзянам унікаць выпраў у Беларусь

5
МЗС Польшчы рэкамендаваў сваім грамадзянам унікаць выпраў у Беларусь

Намеснік міністра замежных спраў Польшчы падкрэсліў, што з тэрыторыі Беларусі працягваюцца напады на Украіну.

У Міністэрстве замежных спраў Польшчы пракаментавалі ўвядзенне Лукашэнкам бязвізавага ўезду ў краіну для грамадзян Польшчы з 1 ліпеня, перадае «Польскае радыё».

«Раім быць вельмі асцярожнымі і ўнікаць выпраў у Беларусь», - заявіў у Львове намеснік міністра замежных спраў Польшчы Павел Яблонскі.

Павел Яблонскі падкрэсліў, што з тэрыторыі Беларусі працягваюцца напады на Украіну:

«Стаўленне Беларусі як у дачыненні да Украіны, так і Польшчы варожае. Калі нехта пабывае на тэрыторыі краіны, якая ставіцца да Польшчы як да ворага, то мае ўсведамляць рызыку. У Беларусі цяпер блізу тысяча палітычных вязняў. Мы не забываемся пра іх і працягваем намаганні з мэтай іхняга вызвалення. Міжнародны ціск трэба чыніць як на Расею, так і на Беларусь”.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках