3 чэрвеня 2024, панядзелак, 23:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ спалілі рэшткі гарнізона РФ на выспе Змяінай

7
УСУ спалілі рэшткі гарнізона РФ на выспе Змяінай

Украінскія абаронцы «дапамаглі» акупантам канчаткова эвакуаваць рэшткі свайго гарнізона з выспы.

Узброеныя сілы Украіны паветраным ударам знішчылі рэшткі тэхнікі акупантаў РФ на выспе Змяінай у Чорным моры. Пра гэта расказаў гетман УСУ Валерый Залужны. Ён таксама апублікаваў у Facebook адпаведныя кадры.

"Учорашнімі авіяўдарамі расейцы спрабавалі знішчыць сваю тэхніку, узбраенне і маёмасць на выспе Змяінай. Аднак традыцыйна не справіліся з пастаўленай задачай", - напісаў ён.

Паводле слоў гетмана УСУ, украінскія абаронцы "дапамаглі акупантам канчаткова эвакуаваць рэшткі свайго гарнізона з нашай выспы".

"Больш там расейскім духам не пахне", - дадаў Залужны.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках