4 чэрвеня 2024, aўторак, 16:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Байдэн накіраваў у Кангрэс лісты аб прыёме Швэцыі і Фінляндыі ў NATO

3
Байдэн накіраваў у Кангрэс лісты аб прыёме Швэцыі і Фінляндыі ў NATO

Швэцыя і Фінляндыя могуць падпісаць пратакол аб далучэнні да Альянсу ўжо 5 ліпеня.

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн кіраваў у Кангрэс ліст аб прыёме Швэцыі і Фінляндыі ў Паўночнаатлантычны альянс (NATO). Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на сайт Белага дома.

"Я падаю справаздачу аб уступленні Фінляндыі і Швэцыі ў Арганізацыю Паўночнаатлантычнай дамовы, падрыхтаваную ў адпаведнасці з раздзелам 3(2)(E)(ii) Рэзалюцыі Рады і Згоды на ратыфікацыю пратаколаў NATO ад 1949 года, а таксама аб уступленні Польшчы, Вугоршчыны і Чэхіі ад 30 красавіка 1998 года", - гаворыцца ў лістах Байдэна Кангрэсу.

Раней паведамлялася, што Швэцыя і Фінляндыя падпішуць пратакол аб далучэнні да NATO 5 ліпеня 2022 года.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках