Reuters: Створаная жуйка ад каранавіруса
9- 27.07.2022, 17:56
- 6,602
Актыўнасць віруса пасля яе выкарыстання знізілася на 95 адсоткаў.
Брытанскія навукоўцы стварылі эксперыментальную жавальную гумку, якая, паводле вынікаў даследавання, здольная памяншаць колькасць часціц каранавіруса, прынамсі, штаму «Омікрон», у сліне. Аб гэтым піша агенцтва Reuters.
Жуйка складаецца з копіі бялку ACE2, выяўленага на паверхні клетак, які COVID-19 выкарыстоўвае для пранікнення ў клеткі і іх заражэння. У эксперыментах у прабірцы з выкарыстаннем сліны інфікаваных людзей вірусныя часціцы прымацоўваліся да «рэцэптараў» ACE2 у жавальнай гумцы, у выніку чаго вірусная нагрузка знізілася да нявызначанага ўзроўню, паведамілі даследчыкі ў навуковым часопісе Biomaterials.
Вядома, што падчас эксперыменту навукоўцы выкарыстоўвалі сліну пацыентаў, інфікаваных штамамі «Дэльта» і «Омікрон». У іх выпадку актыўнасць віруса пасля выкарыстання гумак знізілася на 95%.
Падчас клінічных выпрабаванняў, якія пачнуцца неўзабаве, пацыент з каранавіруснай хваробай будзе жаваць па чатыры такія жуйкі кожны дзень цягам чатырох дзён.
«Паколькі перадача праз нос нязначная ў параўнанні з перадачай праз рот… жаванне жавальнай гумкі ACE2 і праглынанне бялку ACE2 павінны звесці да мінімуму інфекцыю, засцерагчы пацыентаў з COVID-19 і прадухіліць перадачу», – сказаў кіраўнік даследавання доктар Генры Даніэл са Школы стаматалагічнай медыцыны ў Пенсільванскім універсітэце (ЗША)
Тым часам штам каранавіруса BA.5, які належыць да сямейства «Омікрон», нядаўна выклікаў новыя ўспышкі захворвання ва ўсім свеце. Яго выявілі ў Паўднёвай Афрыцы, Вялікай Брытаніі, часткова ў Еўропе і Аўстраліі.