20 траўня 2024, панядзелак, 12:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аналітыкі: Візуальна пацверджаныя вынікі РФ у вайне з Украінай перавысілі 5 000 адзінак тэхнікі

Аналітыкі: Візуальна пацверджаныя вынікі РФ у вайне з Украінай перавысілі 5 000 адзінак тэхнікі

З іх 1400 адзінак тэхнікі захопленыя ўкраінскім бокам.

Расея страціла з пачаткам вайны ўжо больш за 5 000 адзінак тэхнікі, заявілі ў аналітычным праекце Oryx, які з адкрытых звестак збірае інфармацыю аб вайсковых стратах Расеі і Украіны падчас войнаў, піша liga.net.

З іх амаль 3 200 адзінак тэхнікі знішчаныя, яшчэ 1 400 – захопленыя ўкраінскім бокам.

Гаворка ідзе аб танках - 916 (556 з іх былі знішчаныя, 277 захопленых), баявых браняваных машынах - 506 (334 знішчаных, 131 захопленых), баявых машынах пяхоты - 987 (644 знішчаных, 254 захопленых).

Страты Украіны сайт ацэньвае на 1 386 адзінках, агулам 232 танкі (110 знішчана, 108 захоплена), 116 баевых браняваных машын (56 знішчана, 57 захоплена) і 173 баевых машыны для пяхоты (101 знішчана, 58 захоплена).

Паколькі ў Oryx лічаць толькі тыя машыны і гарматы, якія трапілі на фота ці відэа, іх звесткі крыху кансерватыўныя, чым прадстаўляе Генеральны штаб Узброеных Сіл Украіны.

З інфармацыі ўкраінскіх вайскоўцаў, у Расеі адных толькі баявых браняваных машын страчана больш за 4 000, а танкаў – 1 763.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках