21 снежня 2024, Субота, 16:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы навучылі робатаў мець зносіны на «мове пчол»

2
Навукоўцы навучылі робатаў мець зносіны на «мове пчол»

Экспэрымент правялі ва ўніверсітэце Мэрыленда і Індыйскім інстытуце навукі.

Даследнікі з універсітэта Мэрыленда і Індыйскага інстытута навукі, Бангалор наважылі навучыць робатаў мове жэстаў. Іх даследаванне ў часопісе Frontiers in Robotics and AI натхнёнае «пчаліным танцам».

Звычайна робаты маюць зносіны з дапамогай лічбавых сетак. Але што будзе, калі праца сеткі перарываецца? Робаты бачаць адзін аднаго, але не могуць звязацца. Такая крыху дзіўная сітуацыя можа ўзнікаць і падчас катастроф і ў космасе.

Каб развязаць гэтую праблему, даследнікі распрацавалі сістэму візуальнай камунікацыі для робатаў. Робат забяспечаны ўбудаванай камерай. Ад яе візуальная інфармацыя паступае на ўваход алгарытму, які дазваляе робату інтэрпрэтаваць жэсты.

Навукоўцы пратэставалі сістэму на простай задачы, дзе трэба перамясціць пасылку на складзе. Сістэма дазваляе чалавеку мець зносіны з «робатам-пасыльным», які звязваецца з «робатам-маніпулятарам», які выконвае задачу, і перадае яму каманду.

Напрыклад, чалавек паднімае руку са сціснутым кулаком. Робат распазнае жэст, выкарыстоўваючы убудаваную камеру і алгарытмы адсочвання руху. Калі робат разумее жэст чалавека, ён можа перадаць каманду іншым робатам, малюючы на падлозе трыкутнікі, як пчолы малююць эліпсы.

Даследчыкі праверылі сумесную працу робатаў і людзей-добраахвотнікаў. Робаты правільна інтэрпрэтавалі жэсты людзей у 90% выпадкаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках