У Кобрынскім раёне закапалі ў зямлю дзевяць тон збожжа
5- 10.08.2022, 12:57
- 6,660
Паводле дакументаў, яго "скармілі жывёлам".
Падчас чарговай праверкі аграпрамысловага комплексу міліцыя і пракуратура выявіла ў адной з гаспадарак Кобрынскага раёна закапанае зерне. Паводле дакументаў, яго скармілі жывёле, паведамляе прэс-служба МУС.
"Пры аглядзе прылеглай тэрыторыі выяўлена блізу 9 тон яравой пшаніцы на агульную суму блізу трох тысяч рублёў", - распавялі ў міліцыі.
Збожжа захоўвалася на прадпрыемстве з 2019 года. А калі сапсавалася, яго закапалі. Пры гэтым у дакументах указалі, што пшаніца пайшла на корм жывёле.
Паводле гэтага факту праводзіцца праверка, дзеянням службовых асоб будзе дадзеная прававая ацэнка.