14 студзеня 2026, Серада, 1:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы перакуліўся беларускі аўтобус з 47 пасажырамі

11
У Польшчы перакуліўся беларускі аўтобус з 47 пасажырамі

Паводле папярэдніх звестак, кіроўца заснуў за рулём.

Тры чалавекі пацярпелі ў выніку аварыі з удзелам беларускага аўтобуса, якая здарылася ў суботу раніцай у Хромне блізу пятай раніцы. Беларускі аўтобус рухаўся з Гомеля ў Познань праз Варшаву, паведамляе polsatnews.pl.

Пацярпелыя былі дастаўленыя ў шпіталь, паведамляецца, што ў іх лёгкія траўмы. Аднаго пасля агляду і першай дапамогі ўжо выпісалі.

Паводле папярэдніх звестак, кіроўца заснуў за рулём. Аўтобус, у якім знаходзілася 47 пасажыраў, з'ехаў з дарогі і ўпаў у кювет і перакуліўся. У паліцыі заявілі, што кіроўца быў цвярозы.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках