Жыхар Крыма: У Сакскім раёне ўся прарасейская частка насельніцтва да лютасці напалоханая
13- 13.08.2022, 15:28
- 22,432
На акупаваным паўвостраве актывізаваўся партызанскі рух.
Пасля нядаўніх магутных выбухаў на авіябазе расейскіх акупантаў атмасфера ў Крыме вельмі змянілася. Прарасейская частка насельніцтва да лютасці напалоханая праз тое, што адбылося.
Пра гэта паведаміў 24 каналу крымскі актывіст Васіль Самойлаў. Паводле ягоных словаў, расейцы, якія «паехалі», і мясцовыя па-прарасейску настроеныя жыхары цяпер разумеюць, што дастаць можна ўсіх.
Самойлаў расказаў, што пасля выбухаў ля расейскага вайсковага аэрадрома атмасфера ў Крыме ўвогуле моцна змянілася, асабліва ў Сакскім раёне.
«Уся прарасейская частка насельніцтва проста да лютасці напалоханая. Таму што яны амаль усе былі на 100% упэўненыя, што такога ніколі не будзе, а потым такое ўзяло і здарылася», – заявіў ён.
У па-праўкраінску настроеных людзей, паводле словаў крымскага актывіста, 9 жніўня гэтага года было сапраўднае свята. Бо цяпер расейскія самалёты ўжо не могуць выпраўляцца з ваеннай базы ў Навафёдараўцы для таго, каб забіваць мірнае насельніцтва Украіны.
У Крыме вельмі актывізаваўся партызанскі рух
Самойлаў адзначыў, што з кожным днём усё больш «паехалых» расейцаў і мясцовай прарасейскай сволачы пачынаюць разумець, што паўвостраў не так ужо далёка ад зоны баявых дзеянняў. Цяпер яны разумеюць, што дастаць можна ўсіх.
«І вядома асобная тэма – гэта крымскі партызанскі рух. Таму што цяпер ён вельмі моцна актывізаваўся», – падкрэсліў актывіст.
Ён дадаў, што цяпер гэты рух робіць тое, што рабіў усе гэтыя 8 гадоў. Гэта збор і перадача інфармацыі ўкраінскаму боку. І працаўнікі ФСБ гэта добра разумеюць і разумеюць, што нічога з ім не змогуць зрабіць, бо праўкраінскіх людзей у Крыме вельмі шмат.