3 снежня 2023, Нядзеля, 19:27
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

У акупаванай Новай Кахоўцы прылёты па пазіцыях расейцаў

4
У акупаванай Новай Кахоўцы прылёты па пазіцыях расейцаў

Над горадам відаць слуп дыму.

Увечары 13 жніўня ў Новай Кахоўцы (Херсонскай вобласці) зафіксавалі прылёты па пазіцыях расейскіх акупантаў. Пра гэта паведамляе дэпутат Херсонскай абласной рады Сяргей Хлань.

- Херсонская вобласць. Прылёт па пазіцыях расейцаў у Новай Кахоўцы. Над горадам відаць слуп дыму. Працягваем паліць оркаў!, - адзначыў ён.

Расейскія СМІ пішуць аб патраплянні ў раёне завода "Сокал". Тым часам Telegram-каналы распаўсюджваюць фота наступстваў удару і гавораць аб выбухах у раёне «Электрамаша».

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках