У Слоніме ў Дзень горада разбіўся аэраплан
- 13.08.2022, 21:36
- 15,836

Ёсць загінулыя.
13 жніўня прыблізна а 20 гадзіне ў Слоніме недалёка ад вёскі Разанаўшчына разбіўся аэраплан, піша «Газета Слонімская».
Падчас катастрофы, са слоў відавочцаў, загінулі два чальцы экіпажа. Смерць аднаго з чальцоў экіпажа медыкі канстатавалі адразу, а другога спрабавалі выратаваць, але, на жаль, вярнуць яго да жыцця не ўдалося. Мабыць траўмы былі несумяшчальныя з жыццём.
Трэба адзначыць, што ў гэты дзень Слонім адзначае сваё 770-годдзе. У сувязі з чым былі арганізаваныя палёты на мотадэльталётах, якія кружылі над горадам цэлы дзень. Прычыны здарэння высвятляюцца.

