26 верасня 2022, панядзелак, 19:47
Сім сім, Хартыя 97!
Рубрыкі

«Паспрабаваў пераўвасобіцца і пагаліў вусы»: тэрарыста Гіркіна затрымалі ў Крыме

59
«Паспрабаваў пераўвасобіцца і пагаліў вусы»: тэрарыста Гіркіна затрымалі ў Крыме

Ён нібы збіраўся на фронт.

Былы верхавод «ДНР» Ігар Гіркін (Стралкоў), які яшчэ да нядаўняга часу як мага крытыкаваў расейскую ўладу і вайсковае камандаванне РФ, наважыў адправіцца на фронт і ваяваць на баку акупантаў. Ён нават паспрабаваў пераўвасобіцца і пагаліў вусы. Яго затрымалі ў Крыме. Аб гэтым піша «Главред» са спасылкай на ўкраінскага журналіста Дмытра Казанскага.

Паплечнікі Гіркіна раз’енчыліся і засмуціліся праз ягонае затрыманне. Яны нават самі расказваюць, што экс-кіраўнік «ДНР» спрабаваў патрапіць на фронт «за ўсякую цану».

- Гэта, вядома, унікальная гісторыя, якая не мае аналагаў... Чалавек за ўсякую цану спрабуе адправіцца на вайну, ахвочы аддаць дзеля радзімы і сваіх прынцыпаў самае каштоўнае - сваё жыццё. Але яго не пускаюць, - піша ягоны паплечнік Аляксандр Жучкоўскі.

Ён таксама сцвярджае, што Гіркін нават не мерыўся "сеяць разлад" сярод акупантаў. Яму нібыта было нават усё адно, кім служыць, хоць шарагоўцам.

Жонка аднаго з расейскіх акупантаў Анжаліка Безлер пацвердзіла, што Гіркін затрыманы ў Крыме.

Спампоўвайце і ўсталёўвайце мэсэнджар Telegram на свой смартфон або кампутар, падпісвайцеся (кнопка «Далучыцца») на канал «Хартыя-97».