Удар РФ па інтэрнаце ў Харкаве: з'явілася жудаснае відэа будынка знутры
6- 18.08.2022, 10:37
- 9,212
У інтэрнаце былі жанчыны, пенсіянеры і дзеці.
Расейскія акупанты бязлітасна абстралялі інтэрнат у Харкаве, усярэдзіне якога было шмат людзей. У выніку гэтага адбылося абрынанне будынку. У сецівез'явілася відэа, якое было знятае практычна адразу пасля ўдару, паведамляе «Главред».
На месца здарэння першымі прыбылі патрульныя і адразу панесліся ратаваць людзей. На кадрах відаць паўразбураны будынак.
У інтэрнаце былі мужчыны, жанчыны, пенсіянеры і дзеці. Адна жанчына, крычала, што яе бабуля была заблакаванай.
У Мінабароны РФ ужо адрэагавалі на абстрэл і цынічна заявілі, што ўдар быў нанесены нібыта «па базе замежных наймітаў».
Нагадаем, што ўвечары 17 жніўня расейскія войскі абстралялі Салтоўскі раён у Харкаве. У выніку атакі 6 чалавек загінулі і 16 пацярпелі.