21 снежня 2024, Субота, 17:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Праз пагаршэнне здароўя Пуцін больш не выходзіць з бункера

28
СМІ: Праз пагаршэнне здароўя Пуцін больш не выходзіць з бункера

Расейскі дыктатар усё часцей выкарыстоўвае відэатэхналогіі і двайнікоў.

У Крамлі нібыта рыхтуюцца да таго, што дыктатар Пуцін з прычыны пагаршэння здароўя неўзабаве не зможа асабіста праводзіць сустрэчы і ўдзельнічаць у мерапрыемствах. «Дапамагчы» асяроддзю дыктатара аргументаваць яго адсутнасць можа рост захворвання каранавірусам у РФ.

Пра гэта сёння піша расейскі Тэлеграм-канал «Генерал СВР». Яго нібы вядзе былы генерал Службы замежнай выведкі РФ, які валодае інфармацыяй, недаступнай грамадскасці. Таксама гэты канал лічаць звязаным з палітолагам Валерыем Салаўём.

Як адзначаецца, зараз Пуцін, спасылаючыся нібыта на антыкавідныя абмежаванні, можа канчаткова перайсці на дыстанцыйную працу.

«Сустрэчы з прэзідэнтам, якія праводзяцца ў фармаце відэасувязі з выкарыстаннем тэхналогіі Deepfake, не патрабуюць яго асабістага ўдзелу. Так, апошнія тры «сустрэчы» прэзідэнта з кіраўнікамі суб'ектаў РФ праходзілі ў відэафармаце менавіта з ужываннем тэхналогіі Deepfake без асабістага ўдзелу Пуціна і гэта ўжо далёка не першыя выпадкі. Як запэўніваюць распрацоўшчыкі, гэтыя тэхналогіі настолькі прагрэсіўныя і якасныя, што вызначыць «падробку» не могуць нават прафесійныя праграмы, а не тое што чалавек. Двайнікоў прэзідэнта гэтак жа ў апошні час выкарыстоўваюць дастаткова часта, эксперыментуючы нават з публічнымі выхадамі», - піша Тэлеграм-канал.

Як адзначае аўтар, складаная сітуацыя з каранавірусам дазваляе Пуціну сысці ў «бункер» і кіраваць краінай адтуль.

«Многія ў асяроддзі прэзідэнта задаюцца пытаннем: як доўга можна імітаваць дзейнасць Пуціна ў выпадку ягонай смерці?» Адказ не відавочны, але калі status quo будзе захоўвацца і ў коле дасведчанх будзе кансэнсус вакол захавання гэтага статусу, то даволі доўга», - сказана ў паведамленні.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках