20 траўня 2024, панядзелак, 3:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскі кулямётнік знішчаў ворагаў з дапамогай сістэмы дыстанцыйнага кіравання

13
Украінскі кулямётнік знішчаў ворагаў з дапамогай сістэмы дыстанцыйнага кіравання

Акупанты здзівіліся майстэрству ваякі ды паскардзіліся, што ён доўга ім "жыцця не даваў".

Украінскі кулямётнік прыдумаў, як бяспечна і эфектыўна знішчаць акупантаў. Ён стварыў сістэму дыстанцыйнага кіравання і вёў агонь па ворагах на адлегласці. Са слоў ворага, баец доўга «жыцця не даваў» падраздзяленню ворагаў.

На відэа акупант дэманструе пазіцыю ўкраінскага кулямётніка, піша unian.net.

- Ён нам жыцця не даваў. Мы сюды мінамётам - проста вось так вось поруч падае, а ён усё адно працуе. Мы думалі, што там такі за кулямётнік. Працавалі, працавалі, а калі зайшлі, то ўбачылі, - паскардзіўся адзін з рашыстаў.

Са слоў варожага жаўнера, украінскі ваяка выкарыстоўваў зброю з БТР, для якога ён рэалізаваў дыстанцыйнае кіраванне. Акупант паказаў драты, якія ідуць да кулямёта. Ён выказаў здагадку, што баец УСУ страляў з бліндажу і не рэагаваў на агонь у адказ, бо знаходзіўся ў бяспецы.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках