Эксперт: Паміж расейскімі элітамі ўжо ідзе барацьба за месца ў постпуцінскай Расеі
- 21.08.2022, 20:35
- 11,068
Найбольш таксічным постацям варта задумацца.
Паміж расейскімі элітамі ўжо ідзе барацьба за месца ў постпуцінскай Расеі.
Такое меркаванне выказаў палітычны эксперт Тарас Загародні ў эфіры інфармацыйнага тэлемарафона, каментуючы выбух у Падмаскоўі аўтамабіля з дачкой галоўнага ідэолага "расейскага свету" Аляксандра Дугіна, піша unian.net.
«Я думаю, што найболей галоўнай цэллю быў сам Дугін. Бо ў Расеі, на фоне найперш адсутнасці рэакцыі на ўдары па Крыме, ужо ёсць разуменне, што ядзерны блеф не спрацаваў. Яны разумеюць, што вайна ўжо перайшла на тэрыторыю Расеі або тэрыторыі, якія яны ўважаюць за свае, і Украіне за гэта нічога няма. Таму вежы Крамля ў Расеі пачынаюць ужо шукаць сабе апраўданне, хто ў гэтым вінаваты. Па-другое, я думаю, што ўжо ідзе барацьба за сваё месца ў постпуцінскай Расеі. То бок, што будзе, калі з Пуціным нешта здарыцца, з чым яны будуць выходзіць на дээскалацыю з Захадам. Упэўнены, што такія перамовы ўжо ідуць. І тут акурат постаць Дугіна, які ёсць адзін з ідэолагаў і апалагетаў вайны. Вядома, ён павінен, як таксічны чалавек, знікнуць», - растлумачыў Загарадні.
Эксперт дадаў, што таксама РФ можа скарыстацца сітуацыяй, каб абвінаваціць Украіну ў падрыхтоўцы тэрарыстычных актаў і знайсці падставу для ўдараў.
«За адным скрыпам можна абвінаваціць Украіну ў падрыхтоўцы тэрарыстычных актаў ды іншых рэчаў... І знайсці нагоду, напрыклад, для ўдараў па тэрыторыі Украіны. Хоць тут яны больш «страляюць сабе ў нагу», бо ў расейцаў узнікае ўсё больш пытанняў, як гэта ўкраінскія спецыяльныя службы ўжо вольна ў Маскве паводзяцца», - сказаў Загарадні.
На ягоную думку, у РФ будуць ліквідоўваць "найбольш таксічныя постаці рэжыму", у тым ліку.
«Там ёсць Праханаў яшчэ, пані Сіманьян, Салаўёў. Усім астатнім таксама трэба напружыцца. Бо яны з’яўляюцца тварамі рэжыму. Яны ўжо цяпер не патрэбныя. Постпуцінскія эліты ўжо думаюць, як яны будуць адкручваць усё, што нарабіў Пуцін. Бо іхняе жыццё, перш за ўсё, звязанае з Захадам. Паглядзіце, якая ў іх гістэрыка што да магчымай адмовы выдачы турыстычных віз расейцам. То бок, гэта вельмі балючая тэма. Таму ўся ўнутраная барацьба будзе з гэтым звязаная», - прагназуе Загарадні.