У Расеі не могуць набраць новыя баявыя падраздзяленні
2- 21.08.2022, 20:55
- 10,164
Бракуе ахвочых ісці на вайну.
Украінская выведка паведамляе, што ў Расеі не могуць сфармаваць новыя вайсковыя падраздзяленні праз нястачу ахвочых ісці на вайну.
Як паведамляе ГУВ Украіны, у Ніжненаўгародскай вобласці РФ фактычна сарванае фармаванне танкавага батальёна, якое працягвалася з пачатку ліпеня.
З неабходных 160 чалавек кантракт на праходжанне службы падпісалі толькі блізу 30 чалавек.
Для большай матываванасці кіраўніцтва вобласці абяцае выплачваць з 1 верасня штомесячную фінансавую дапамогу 10 тысяч расейскіх рублёў сем'ям ахвотнікаў-кантрактнікаў, у якіх дзеці вучацца ў 10-11 класах сярэдніх агульнаадукацыйных школ. Зрэшты, гэта не прывяло да значнага прытоку ахвочых адправіцца на вайну.
Ва ўкраінскай выведцы тлумачаць, што ў РФ была створаная новая мабілізацыйная сістэма. Яна прадугледжвае правядзенне мабілізацыйных акцый паводле тэрытарыяльнага прынцыпу. Калі ў кожнай рэгіянальнай адзінцы фармуюцца падраздзяленні, якія фінансуюцца на сродкі мясцовага бюджэту.
У зону асаблівай увагі «рэкруцёраў» трапляюць найперш прадстаўнікі «малых народаў» і найбяднейшае насельніцтва. Паводле сацыяльных даследаванняў менавіта гэтыя катэгорыі маюць найбольшы "пратэставы патэнцыял" дзеля пагаршэння сацыяльна-эканамічнай сітуацыі.