15 траўня 2026, Пятніца, 10:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Магілёве хочуць забараніць начны гандаль у крамах

7
У Магілёве хочуць забараніць начны гандаль у крамах

Начны гандаль не падабаецца чыноўнікам.

У Магілёве не мае быць начнога гандлю ў крамах - для гэтага ёсць установы грамадскага харчавання. Пра гэта заявіў падчас жывой лініі 20 жніўня старшыня Магілёўскага выканкама Уладзімір Цумараў, паведамляе «Веснік Магілёва».

Падчас суботняй жывой лініі жыхарка вуліцы Астроўскага ў Магілёве паскардзілася на начныя крамы, каля якіх у позні час збіраюцца тлумныя гурмы. На гэта Уладзімір Цумараў заявіў, што з начным гандлем у месце трэба навесці парадак.

- Мы ведаем, хто наведвае крамы ў начны час. Гуляе моладзевая гурма, балююць, жадаюць працягу. Ну не малако і хлеб яны ў гэтых крамах купляюць. Шумяць, ствараюць праблемы для жыхароў суседніх дамоў. Мяркую, даўно трэба прымаць пастанову, што начнога гандлю менавіта ў крамах не можа быць. Для гэтага ёсць прадпрыемствы грамадскага харчавання. Трэба наводзіць парадак з начным гандлем, - сказаў старшыня.

Ён не паведаміў, ці будзе ўзнятае пытанне аб забароне на начны гандаль у магілёўскіх крамах на афіцыйным узроўні.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках