20 траўня 2024, панядзелак, 19:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Дзень Незалежнасці Украіны з тэрыторыі Беларусі абстралялі Жытомірскую і Хмяльніцкую вобласці

66
У Дзень Незалежнасці Украіны з тэрыторыі Беларусі абстралялі Жытомірскую і Хмяльніцкую вобласці
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

«Віншаванне» ад Лукашэнкі.

У Дзень Незалежнасці Украіны з тэрыторыі Беларусі абстралялі Жытомірскую і Хмяльніцкую вобласці.

А 17.13 зафіксаваны пуск, папярэдне, 4 ракет з Мазырскага раёна. Пуск таксама чулі ля Кастрычніцкага і Турава. Магчыма, пуск праходзіў з двух расейскіх самалётаў.

Адначасова Telegram-каналы паведамілі аб выбухах у Жытомірскай і Хмяльніцкай абласцях Украіны. У адміністрацыі апошняй пацвердзілі прылёт варожых ракет.

Нагадаем, Лукашэнка сёння цынічна пажадаў украінцам «мірнага неба».

Напісаць каментар 66

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках