У Беларусі фальсіфікуюць не толькі выбары, але і тэсты на COVID-19
9- 26.08.2022, 15:17
- 7,824
Беларусы гавораць, што тэсты лепш рабіць у платных клініках.
Чытач Telegram-канала «Баста!» распавёў, як у Беларусі ідуць справы з тэставаннем на COVID-19.
«Трое знаёмых хварэлі. У паліклініцы сказалі, што сімптомы вельмі падобныя да COVID-19. Першапачатковы тэст адмоўны, праз час таксама. Натуральна, бальнічных няма. Праз месяц робяць платныя тэсты - антыцелы зашкальваюць. Каранавірус? Не, не бачылі…», - абураецца падпісчык.
«Усім, хто хварэе, з'явілася лішняя нагода зрабіць платны тэст. Раптам усё ж каранавірус», - піша рэдакцыя Telegram-канала.