20 траўня 2024, панядзелак, 3:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эксперт: РФ пачала ашчаджаць ракеты, не дасягнуўшы жаданых вынікаў у вайне супраць Украіны

5
Эксперт: РФ пачала ашчаджаць ракеты, не дасягнуўшы жаданых вынікаў у вайне супраць Украіны

Усё менш ракет прарывае ўкраінскую СПА.

Расейская Федэрацыя пачала ашчаджаць ракеты, не дасягнуўшы жаданых вынікаў у вайне супраць Украіны. Аб гэтым заявіў вайсковы эксперт Defense Express Валерый Рабых.

- Расея пачала ашчаджаць ракеты не дасягнуўшы жаданых вынікаў, на якія разлічвала падчас масаваных ракетных удараў па тэрыторыі Украіны. Гэта можна прасачыць у статыстыцы на Дзень Незалежнасці Украіны: толькі 8 ракет Х-22 праткнуліся скрозь украінскую СПА, хаця Расея дэманстравала вельмі высокую актыўнасць - больш за 200 вылетаў самалётаў, якія ў большасці былі імітацыяй пагрозы ракетнага ўдару, - растлумачыў Рабых.

Са слоў вайсковага эксперта, расейскія ракеты таксама з'яўляюцца носьбітамі ядзернай зброі.

- Ракеты, якія Расея ўжывае супраць Украіны, таксама з'яўляюцца носьбітамі ядзернай зброі. РФ неабходна захоўваць дастаткова вялікі запас такіх ракет на выпадак абвастрэння сітуацыі - калі давядзецца ваяваць у варунках ужывання ядзернай зброі, - дадаў ён.

Паведамляецца, што агульная колькасць розных крылатых ракет, якія Расея ўжыла супраць Украіны, набліжаецца да 3,5 тысячы.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках