20 траўня 2024, панядзелак, 20:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бабчанка: У першай квадры вайны Украіна перамагла накаўтам

3
Бабчанка: У першай квадры вайны Украіна перамагла накаўтам

У другой - баламі.

Украіна перамагла дзве першыя фазы вайны з Расеяй, якая ўварвалася на яе тэрыторыю. Такое меркаванне ў інтэрв'ю заснавальніку інтэрнэт-выдання «Гардон» Дзмітрыю Гардону выказаў вайсковы журналіст Аркадзь Бабчанка.

«Украіна перамагла і першую квадру вайны... Першую квадру вайны яна перамагла проста з разгромным лікам - накаўтам, з трапнага выразу [украінскага вайкоўца і публіцыста] Яўгена Дзікага. Другую квадру вайны Украіна ўзяла праз былы», - сказаў ён.

Расейскі журналіст адзначыў, што «першая квадра - гэта была ўся акупацыя», «выхад як мінімум на рэчышча Дняпра з захопам Кіева» і «тут параза абсалютная».

«Другая квадра была... Я б назваў яе такая ж хуткая акупацыя ўсяго Данбаса, усяго поўдня плюс дэсант на Адэсу і ўз'яднанне Данецка праз поўдзень, праз Крым да Прыднястроўя». Гэтая фаза таксама скончана. Яна скончана таксама перамогай Украіны. Бітва за Данбас яшчэ не скончаная. Бітва за Данбас, безумоўна, наперадзе, але квадра хуткай акупацыі Данбаса з прабіваннем пярэсмыка ў Прыднястроўе - яна скончаная. Перамога Украіны тут не такая відавочная. Перамога праз балы - яна тэхнічная», - патлумачыў Бабчанка.

Паводле ягоных слоў, у расейскіх войскаў «яшчэ больш і танкаў, і авіяцыі, і небам яны валодаюць, артылерыі ў іх ёсць больш і набояў у іх проста ў разы больш.

«Гэта ўсё відавочна, гэта ўсё натуральна. Так? І хутка нічога не здарыцца. І сёлета вайна не скончыцца. Я думаю, што і ў наступным годзе яна, магчыма, не закончыцца». [...] Сітуацыя на франтах цяжкая, яна вельмі цяжкая. Мусіць, нешта яны яшчэ адкусяць. Мусіць, яны яшчэ наперад паўзці будуць. Мусіць. Магчыма. Я не ведаю. Можа, яны Бахмут адкусяць, можа, Славянск. Гэта зараз можна толькі варажыць на кававай гушчы. Мы з вамі і ніхто не ведае, за выключэннем тых, каму трэба, - ніхто не ведае ні сіл, ні сродкаў украінскага войска, ніхто не ведае ні сіл, ні сродкаў расейскага войска», - падкрэсліў Бабчанка.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках