20 траўня 2024, панядзелак, 19:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькі каштуюць у Менску кветкі да 1 верасня

10
Колькі каштуюць у Менску кветкі да 1 верасня

І дзе танней?

Трыццаць першага жніўня - гарачая пара ў гандляроў кветкамі: усім тэрмінова трэба купіць букет у школу на 1 верасня. А колькі каштуюць кветкі для настаўнікаў бацькам сёлета? Менскія журналісты прайшліся па кветкавых крамах, кіёсках і прылаўках і запісалі кошты.

CityDog пабываў на Камароўцы, тамака можна купіць і непатрабавальныя, і суздром сімпатычныя букеты. У намётах простыя букеты хрызантэм ёсць па 15 рублёў, кветкі ў гаршчках у падарункавай «торбе» - па 20-22 рублі.

На шэрагах, дзе гандлююць вырашчаным на сваіх падворках, можна купіць букецікі за 15 рублёў і гладыёлусы - да 20 рублёў.

У рыначных кветкавых шапіках букеты стартуюць ад 20 рублёў. Ружы каштуюць па 3-6 рублёў у залежнасці ад вышыні, галінка кустовай ружы - блізу 7 рублёў, гваздзікі - па 3 рублі, архідэі - ад 30-ці.

На кветкавых шэрагах у метро «Інстытут культуры» кошты наступныя: ружы па 4-7 рублёў, галінка кустовай ружы - 6 рублёў, хрызантэмы - 6.50-7 рублёў. Букеты ад дваццаткі. Яшчэ ёсць кветкі ў плеценых кошыках — каштуюць блізу 60 рублёў.

Вышэй за ўсё кошты чакана ў пераходах метро: кошты на ружы дасягаюць 8 рублёў, на хрызантэмы - 9 рублёў, на букеты пачынаюцца ад 35 рублёў.

Супрацоўнікі дзяржагенцтва «Мінск-Навіны» пабывалі ў іншым папулярным месцы - пераходах ля чыгуначнага вакзала. Хаця кветкавых павільёнаў там шмат, 31 жніўня пакупнікі стаялі ў вялікіх чэргах, чакалі па 20 хвілін і больш.

Часткова гэта тлумачыцца коштамі. У чыгуначных кіёсках, мяркуючы з прайс-ліста на ўваходзе, ружы каштуюць 60 капеек за 30-сантыметровую кветку, 40 см - 1.30 рубля, 50 см - 2 рублі, 80 см - 2.90 рубля. Хрызантэмы - блізу 8 рублёў.

Ёсць шмат простых і невялікіх гатовых букетаў у папяровай абгортцы па 20-30 рублёў. Складаныя букеты могуць абысціся і на 60-70 рублёў. Кветкі ў «торбачцы» - па 25-30, а ў драўлянай скрыначцы - больш за 50 рублёў.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках