Нацбанк Беларусі пачаў хаваць інфармацыю пра золатавалютныя рэзервы
9- 5.08.2022, 9:59
- 3,286
З пачатку года яны знізіліся больш як на 860 мільёнаў даляраў.
На 1 жніўня міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі склалі 7 млрд. 561,7 млн. даляраў у эквіваленце, паведамляе прэс-служба Нацбанка. З пачатку года яны знізіліся больш чым на 860 мільёнаў даляраў.
За ліпень 2022 года золатавалютныя рэзервы выраслі на 55,5 млн. даляраў або на 0,7% пасля павелічэння ў чэрвені на 96,6 млн. даляраў або на 1,3%.
Да гэтага, за выключэннем красавіка, было зніжэнне гэтага паказчыка. Са звестак на 1 студзеня ЗВР складалі 8 млрд 425 млн даляраў.
У Нацбанку папярэдзілі, што са жніўня 2022 года інфармацыя аб суме міжнародных рэзервовых актываў будзе публікавацца без дэталізацыі іх структуры, а таксама тлумачэння чыннікаў, якія паўплывалі на іх змяненне.