13 студзеня 2026, aўторак, 18:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША абвінавацілі Кітай у «абуральнай правакацыі»

4
ЗША абвінавацілі Кітай у «абуральнай правакацыі»
ЭНТАНІ БЛІНКЕН
ФОТА: REUTERS

Дзяржсакратар Энтані Блінкен зрабіў заяву на Усходнеазіяцкім саміце ў Камбоджы.

Рэакцыя Кітая на візіт спікеркі Палаты прадстаўнікоў ЗША Нэнсі Пэласі на Тайвань была «абуральнай правакацыяй». Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен заявіў аб гэтым на Усходнеазіяцкім саміце ў Камбоджы.

Пра гэта паведамляе Reuters.

Блінкен сказаў, што Кітай імкнуўся запалохаць не толькі Тайвань, але і суседзяў, пасля таго як ён пачаў найбуйнейшыя ў гісторыі вайсковыя вучэнні ў Тайваньскай затоцы.

Нагадаем, абстаноўка вакол Кітая і Тайваня абвастрылася праз візіт у Тайбэй спікеркі Палаты прадстаўнікоў ЗША Нэнсі Пэласі.

Кітай у дзень візіту Пэласі анансаваў маштабныя вайсковыя вучэнні, якія праводзяць каля Тайваня.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках