90% не з’явілася: у Зяленскага высмеялі «мабілізацыйныя вучэнні» ў Беларусі
13- 5.08.2022, 10:46
- 16,852
Вайсковае мерапрыемства ў Гомельскай вобласці няўдалае.
Дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Аляксей Арэстовіч пракаментаваў вынікі мабілізацыйных вучэнняў у Беларусі. Арэстовіч адзначыў, што яны прайшлі не надта ўдала.
Пра гэта паведамляе 24 канал са спасылкай на эфіры ютуб-канала «Фейгін Live».
Магчыма, размова аб планавых мерапрыемствах беларускага войска, якія праводзіліся з 22 чэрвеня да 1 ліпеня. Тады ў Гомельскай вобласці, якая мяжуе з Украінай, павінны былі сабраць рэзервістаў. Аднак, як кажа Арэстовіч, усё адбылося не зусім так.
«90% не з'явілася на выклік праз позвы. А 10% - не датэлефанаваліся. Вось і ўсё. Яны «не змаглі», - сказаў дарадца.