13 студзеня 2026, aўторак, 18:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія ваяры знішчылі схаваны пад дрэвамі расейскі ЗРК «Тунгуска»

3
Украінскія ваяры знішчылі схаваны пад дрэвамі расейскі ЗРК «Тунгуска»

Выявіць комплекс змаглі байцы авіяразведкі Нацгвардыі.

Абаронцы Харкаўскай вобласці паказалі, як ліквідавалі расейскі зенітна-рэкетны комплекс «Тунгуска». Гэтая машына больш не зможа ажыццяўляць супрацьпаветраную абарону падраздзяленняў акупантаў.

Пра гэта паведамляе Media Center Украіна.

Аб «дэмілітарызацыі» ЗРК стала вядома яшчэ 1 жніўня. Аднак праз 3 дні расказаў дэталі аперацыі Аляксей Надточый - начальнік аператыўнай управы Галоўнай ўправы НДУ. Дарэчы, УСУ на Поўдні цягам дня 4 жніўня знішчылі адразу 4 зенітна-ракетныя сістэмы С-300.

Выявіць схаваны пад дрэвамі комплекс змаглі байцы авіяразведкі Нацгвардыі. Яны зафіксавалі яго каардынаты і перадалі артылерыстам УСУ.

Неўзабаве ўжо быў першы прылёт у машыну. Спачатку ішоў толькі лёгкі агонь з корпуса, аднак потым ужо дэтанаваў боекамплект.

«У выніку зладжанай працы абаронцаў Харкаўшчыны расейскія акупанты панеслі страты. Украінскія абаронцы штодня паспяхова ператвараюць у металалом баявую тэхніку расейскіх захопнікаў», - падсумавалі ў Нацгвардыі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках