13 студзеня 2026, aўторак, 18:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сталі вядомыя падрабязнасці ранішняй аварыі з цягніком «штадлер»

6
Сталі вядомыя падрабязнасці ранішняй аварыі з цягніком «штадлер»

Аварыя адбылася каля станцыі «Косава-Палескае».

27-гадовы кіроўца «Аўдзі», у якую рэзнуўся цягнік «штадлер», загінуў, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта. Следчыя працуюць на месцы здарэння.

Аварыя адбылася раніцай 5 жніўня каля станцыі «Косава-Палескае». Цягнік, які рухаўся з Берасця ў Менск, рэзнуўся ў легкавы аўтамабіль на чыгуначным пераездзе. Пасажыры і машыністы цягніка не пацярпелі.

У Беларускай чыгунцы ўдакладняюць, што кіроўца «Аўдзі» парушыў правілы дарожнага руху, выехаўшы на чыгунку на забараняльны сігнал святлафора. Машыніст пачаў экстранае гамаванне, але пазбегнуць трагедыі не змог.

У сувязі з інцыдэнтам рух цягнікоў на ўчасткадцінкуу Баранавічы-Берасце абцяжараны. Цягнікі №734, №736 Берасце-Менск, №6302, №6304, №6303 Баранавічы-Берасце прыбудуць са спазненнем.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках