13 студзеня 2026, aўторак, 18:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кітай уводзіць санкцыі супраць Пэласі

16
Кітай уводзіць санкцыі супраць Пэласі
НЭНСІ ПЭЛАСІ

Абмежаванні закрануць і найбліжэйшых сваякоў спікеркі Палаты прадстаўнікоў ЗША.

Кітай уводзіць санкцыі ў дачыненні да спікеркі Палаты прадстаўнікоў ЗША Нэнсі Пэласі.

Пра гэта са спасылкай на МЗС Кітая паведамляе Bloomberg News.

Акрамя таго, санкцыі закрануць і яе найбліжэйшых сваякоў. Такую пастанову Кітай прыняў пасля паездкі Пэласі на Тайвань.

Як паведамлялася, раней Пэласі заявіла, што Кітаю варта неадкладна спыніць пускі ракет паблізу Тайваня, якія Пекін зладзіў падчас сваіх вайсковых вучэнняў.

Нагадаем, Кітай абмежаваў свой гандаль з Тайванем на фоне падвышанай напружанасці праз візіт спікеркі Палаты прадстаўнікоў Нэнсі Пэласі на выспу.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках