13 студзеня 2026, aўторак, 18:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гародні зноў затрыманы музыка Ігар Банцар

3
У Гародні зноў затрыманы музыка Ігар Банцар
ІГАР БАНЦАР

Прычына пакуль невядомая.

Сілавікі затрымалі гарадзенскага рок-музыку Ігара Банцара. Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтр «Весна» са спасылкай на сваякоў.

Блізкія Банцыра распавялі, што затрыманне праводзіў ці то КДБ, ці то ГУБАЗіК, сілавікі выламалі жалезныя дзверы кватэры, забралі Ігара, які быў дома адзін, і павезлі яго ў Менск. Прычына затрымання невядомая.

Ігар Банцар — легенда гарадзенскай рок-сцэны, лідар гурта Mister X. Ён быў асуджаны за свой перфоманс на пратэстах у 2020 годзе. За гэта яго паводле артыкула аб хуліганстве прысудзілі да 1,5 года «хіміі». Да суда Банцар пяць месяцаў правёў у СІЗА, а падчас суда больш за два тыдні трымаў сухую галадоўку.

Пасля прысуду музыку вызвалілі, а адбываць пакаранне адправілі ў чэрвені. У канцы верасня праз «парушэнні» яму замянілі рэшту тэрміну на два месяцы калоніі, але праз месяц вярнулі на «хімію», бо пастанова суда была незаконнай і адвакату ўдалося яе абскардзіць. Пасля гэтага Банцар 40 дзён правёў у камеры штрафнога ізалятара і быў вызвалены пасля заканчэння тэрміну ў снежні.

Пасля вызвалення музыка казаў, што не збіраецца з'язджаць з Беларусі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках