Амерыканскі марскі пяхотнік пацвяліў Пуціна і «вагнераўцаў»
3- 5.08.2022, 14:27
- 10,906
Палкоўнік марской пяхоты трэніруе УСУ на Данбасе.
На Данбасе былы амерыканскі марскі пяхотнік Эндзі Мілберн трэніруе навабранцаў Узброеных Сіл Украіны ад прыватнай групы «Моцарт». Аб гэтым паведамляецца ў рэпартажы газеты The Guardian.
У матэрыяле паведамляецца, што група з васьмі дасведчаных экс-вайскоўцаў праводзіць інтэнсіўны дзясяцідзённы курс падрыхтоўкі для ўкраінскіх навабранцаў.
Мілберн заявіў, што многія прызваныя байцы раней не служылі ў войску, таму ім неабходная базавая падрыхтоўка. Сам ён з'яўляецца заснавальнікам прыватнай ахоўнай кампаніі «Моцарт Груп» і палкоўнікам марской пяхоты ЗША ў адстаўцы, які праслужыў у амерыканскім войску 31 год.
Адзначаецца, што назва групы «Моцарт» была прыдуманая ў якасці насмешлівай адсылкі прыватнай вайсковай кампаніі «Вагнера», якую часта называюць «прыватным войскам» расейскага дыктатара Уладзіміра Пуціна.
«Спачатку я крыху з недаверам ставіўся да выкарыстання гэтага імя, але цяпер яно набыло папулярнасць як брэнд», – сказаў Мілберн.