У Новай Кахоўцы раздаўся магутны выбух: у паветра ўзляцеў склад боепрыпасаў РФ
5- 5.08.2022, 14:34
- 11,928
Аб'ект знішчаны ў выніку наўпроставага трапляння.
У пятніцу, 5 жніўня, у Новай Кахоўцы Херсонскай вобласці раздаўся магутны выбух. У паветра ўзляцеў чарговы расейскі склад з боепрыпасамі.
Пра гэта паведамляе «Страткам УСУ».
«Наўпроставае траплянне ў чарговы склад «гуманітаркі». Оркі носяцца па ўсім горадзе з вылупленымі вачыма і поўнымі ад страху штанамі. Ідуць сталыя ператрусы і праверкі мясцовых», - гаворыцца ў паведамленні.
Як дадаюць у «Страткаме», акупанты панічна шукаюць наводчыкаў, хоць гэтыя пошукі не даюць ніякіх вынікаў.
