13 студзеня 2026, aўторак, 18:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі гаўляйтэр Херсонскай вобласці нечакана злёг у лякарню

12
Расейскі гаўляйтэр Херсонскай вобласці нечакана злёг у лякарню
УЛАДЗІМІР САЛЬДА

А паўнамоцтвы перадаў грамадзяніну РФ.

Прызначаны акупантамі «кіраўнік» акупаванай Херсонскай вобласці Украіны Уладзімір Сальда заявіў, што кладзецца ў лякарню, а свае «паўнамоцтвы» перадае «выканаўцу абавязкаў» Сяргею Елісееву, піша «Украінская праўда».

Сальда піша, што да яго пасля нарады падышоў «міністр аховы здароўя» і «стаў намагаць на неадкладным медабследаванні». Затым з ягоных слоў, «міністр» прывёў лекараў, «якія, зрабіўшы абследаванне, намагалі на неадкладнай шпіталізацыі»:

- Абмеркаваўшы са старшынём урада і калегамі, наважыў пагадзіцца з прапановамі лекараў. Выконваць абавязкі кіраўніка Херсонскай вобласці падчас маёй адсутнасці будзе старшыня ўрада Херсонскай вобласці Елісееў С.В (Сяргей - былы работнік ФСБ - рэд.).

У ліпені прадстаўнікі акупацыйнай «улады» Херсонскай вобласці заявілі аб прадухіленні замаху на Сальда.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках