Расейскі гаўляйтэр Херсонскай вобласці запаў у кому
35- 5.08.2022, 15:40
- 25,320
Яго рыхтуюць да транспартавання ў Маскву.
Галоўнага калабаранта Херсонскай вобласці Уладзіміра Сальда шпіталізавалі і ўвялі ў стан медыкаментознай комы.
Пра гэта паведамляе расейскае прапагандысцкае выданне РБК.
Паводле інфармацыі прапагандыстаў, Сальда шпіталізаваны, яго ўвялі ў медыкаментозную кому.
Стан калабаранта ацэньваецца як «сярэдняга цяжару».
Сальда збіраюцца перавезці спецыяльным бортам з Крыма ў адну з маскоўскіх лякарняў. Учора яго пераправілі з Херсонскай вобласці ў клініку ў акупаваным Крыме. Аднак яму стала горш, Сальда падключылі да апарата ШВЛ і ўвялі ў кому. Кансіліум лекараў пастанавіў, што пацыента трэба тэрмінова даставіць у Маскву. Для яго перавозкі ўжо гатовы спецыяльны борт.