Літоўская памежная служба: Сітуацыя на мяжы з Беларуссю абвостраная
7- 5.08.2022, 15:50
- 9,176
Плыні нелегалаў выраслі.
На мяжы Літвы і Беларусі абстаноўка напальваецца - назіраецца рост колькасці нелегальных мігрантаў, сказаў кіраўнік Службы аховы дзяржмяжы Рустам Любаеў. Ён сказаў, што ўжо звярнуліся па дапамогу да Літоўскага войска і паліцыі. Кіраўнік САДМ просіць жыхароў, якія маюць намер ехаць у Беларусь, добра падумаць, ці ёсць неабходнасць у такой паездцы, бо ў Беларусі іх могуць чакаць правакацыі, паведамляе Delfi.
«У Літве сёння горача, амаль 30 градусаў, горача і на мяжы Літвы, у плане бяспекі. Плыні выраслі, ужо некалькі тыдняў мы назіраем рост колькасці нелегалаў.
Ужо быў устаноўлены рэкорд гэтага года - за дзень не ўпусцілі больш за 100 чалавек. Даўно такога не было.
Цяпер фіксуем амаль 60-70 выпадкаў спробы незаконнага перасячэння мяжы, столькі мігрантаў не ўпускаем.
У Польшчы і Латвіі плыні мігрантаў меншыя ці іх няма ўвогуле.
«Усё больш выпадкаў нелегальнага пранікнення фіксуем на поўначы, у Віленскім раёне, у Швэнчэнісе, у Адуцішкісе Там не ўсюды ёсць загароды і сістэмы абароны, таму мігранты арганізавана спрабуюць прарвацца. Пакуль удаецца своечасова спыніць гэтыя спробы», - сказаў Любаеў.
Па-ранейшаму фіксуюцца выпадкі пашкоджання фізічнага бар'ера - гэта, з ягоных слоў, робяць і мігранты, і беларускія памежнікі.
«З пачатку гэтага года зафіксавана амаль 100 выпадкаў пашкоджання фізічнага бар'ера, у тым ліку выпадковыя (падчас будаўнічых работ) або пашкоджанні, нанесеныя жывёламі. У 70 адсотках загароды пашкоджваюць там, дзе няма сістэм назірання», - сказаў кіраўнік САДМ.
З ягоных слоў, беларусы вучаць мігрантаў, як пераадолець бар'еры, якія месцы выбіраць, часам самі разразаюць калючы дрот. «І ўпускаюць мігрантаў на тэрыторыю Літвы», - заўважыў Любаеў.
«Работы па ўсталяванню фізічнага бар'ера падыходзяць да канца (засталося блізу 20 км). Да канца года плануем скончыць усталяванне сістэм назірання», - прадоўжыў ён.
Пасля таго, як выраслі плыні нелегалаў, САДМ звярнулася па дапамогу да войска і паліцыі.
Праз напружанае становішча грамадзянам Літвы не рэкамендуюць ездзіць у Беларусь - нібыта беларусы могуць абвінаваціць у перавозцы наркотыкаў, могуць забраць пашпарт, сапсаваць яго, могуць затрымаць чалавека.
«Пра тое, што не рэкамендуецца ездзіць у Беларусь, гавораць не толькі памежнікі, але і ДДБ, МЗС, МУС <...>. Кожны, хто плануе ехаць у Беларусь, павінен сур'ёзна ацаніць і прыняць пастанову, чалавек сам павінен адказваць за прынятую пастанову», - сказаў на LNK Любаеў.
З ягоных слоў, цяпер было б цяжка дапамагчы неабгрунтавана затрыманаму ў Беларусі грамадзяніну Літвы.
«Я думаю, дзяржава зрабіла б усё неабходнае, каб дапамагчы такому грамадзяніну, але цяпер магчымасці абмежаваныя. Сітуацыя ў корані змянілася, наўрад ці нашы консульскія работнікі змогуць чымсьці дапамагчы. У нас няма супрацоўніцтва, якое раней было з беларускімі памежнікамі, было б складана надаць дапамогу такому чалавеку», - сказаў Любаеў.
Ён назваў прычыны, паводле якіх грамадзяне Літвы ездзяць у Беларусь, і параіў не рабіць гэтага: «Большая частка тых, хто едзе ў Беларусь, гавораць, што едуць да сваякоў, блізкіх, знаёмых, можа, набыць нешта».
«Я ўсё ж мяркую, што цяпер нашы грамадзяне могуць падарожнічаць па Еўропе, відаць, варта звярнуць свой погляд на Заходнюю Еўропу, на дэмакратычныя краіны. А калі на розныя прычыны, можа, каб наведаць знаёмых, родных, якія наважваюцца ехаць у Беларусь, трэба ўсё узважыць і адказна прымаць пастанову, трэба разумець і ведаць, што магчымыя правакацыі, тады чалавеку складана будзе надаць дапамогу, а можа нават немагчыма», - падкрэсліў Любаеў.