Афіцэр УСУ звярнуўся да беларускіх маці
9- 5.08.2022, 16:04
- 8,292
«Гераізм» дзеля Пуціна і Лукашэнкі можа давесці да магілы.
Афіцэр УСУ Юры Задоя звярнуўся да беларускіх маці і заклікаў іх не адпускаць сваіх дзяцей на вайну з Украінай. Тэкст звароту ён апублікаваў у «Фэйсбуку»:
- Больш за сорак тысяч расейскіх жаўнераў і афіцэраў ужо загінулі ва Украіне. Аднак гэта не спыняе крамлёўскіх чынуш адпраўляць іх на верную смерць.
Рана ці позна Расея захоча падключыць сілы РБ у сваёй так званай «спецыяльнай ваеннай аперацыі» і ў Лукашэнкі не будзе іншага выйсця, як пагадзіцца.
Мая парада для маці жаўнераў РБ: беражыце сваіх дзяцей! Парайце ім пад усякай падставай не ўдзельнічаць у ваенных дзеяннях на тэрыторыі Украіны. У крайнім выпадку - хай атруцяць прадукты і ляжаць у шпіталях з атручваннем страўніка, чым ва ўкраінскіх палях угнаеннем.
І паверце, гэта суцэль законны спосаб, каб захаваць іх жыццё.
А геройства дзеля Пуціна і Лукашэнкі можа адправіць вашых дзяцей у магілу з таблічкай «Невядомы жаўнер».