13 студзеня 2026, aўторак, 18:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія СМІ: Гаўляйтара Херсонскай вобласці маглі атруціць

16
Расейскія СМІ: Гаўляйтара Херсонскай вобласці маглі атруціць
УЛАДЗІМІР САЛЬДА

Цяпер яго стан ацэньваецца як вельмі цяжкі.

Устаноўлены Расеяй гаўляйтар Херсонскай вобласці Уладзімір Сальда шпіталізаваны ў крымскую лякарню, яго падключылі да апарата ШВЛ і ўвялі ў медыкаментозную каму. Інсульт і інфаркт не пацвердзіліся, лекары падазраюць, што яго маглі атруціць. Пра гэта паведамляюць пракрамлёўскія Telegram-каналы Mash і Baza са спасылкай на крыніцы.

Сальда даставілі санавіацыяй у сімферопальскую клініку імя Сямашкі ў аддзяленне нейрахірургіі, куды звычайна трапляюць людзі з інсультам. Незадоўга да шпіталізацыі чыноўнік скардзіўся, што цяжка пераносіць ускладненні пасля каранавіруса.

Лекары падазраюць, што яго маглі атруціць, піша Baza. Цяпер яго стан ацэньваецца як вельмі цяжкі. Аналізы Сальда накіравалі ў таксікалогію на даследаванне, вынікі на наяўнасць атруты ў арганізме будуць вядомыя праз пару дзён. Пры гэтым першапачаткова медыкі меркавалі інфаркт, бо ў чыноўніка былі падобныя сімптомы, але кардыяграма гэта не пацвердзіла. Інсульт пасля КТ таксама не пацвердзіўся.

Крымскія і маскоўскія лекары пастанавілі экстранна даставіць Сальда спецбортам з Крыма ў Маскву.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках