Прэзідэнт Польшчы ўзніме пытанне аб сітуацыі ў Беларусі на форуме ЕЗ
6- 5.08.2022, 16:58
- 4,206
Варшава мяркуе, што справа журналісткі Ірыны Слаўнікавай патрабуе ўмяшання Брусэля.
Дарадца прэзідэнта Польшчы Павел Муха заявіў у праграме «Польскага радыё», што справа журналісткі Ірыны Слаўнікавай патрабуе ўмяшання ўсяго Еўразвяза і нагадаў, што прэзідэнт Польшчы ўзнімае беларускія пытанні на форуме ЕЗ.
Ён падкрэсліў, што асуджэнне Ірыны Слаўнікавай непрымальнае. Ён дадаў, што такія выракі сведчаць аб узмацненні рэпрэсій з боку рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
«Гэта бесперапынны працэс, які патрабуе дзеянняў усяго ЕЗ. Прэзідэнт падтрымлівае намаганні МЗС і таксама ўзнімае гэтае пытанне на ўзроўні Еўразвязу. На жаль, рэжым абвастрае напружанне сваімі дзеяннямі, такія крокі абсалютна непрымальныя».