Да +32°С чакаецца ў Беларусі ў суботу
- 5.08.2022, 18:05
- 1,988
Пройдуць кароткачасовыя дажджы.
Да плюс 32 градусаў і кароткачасовыя дажджы з навальніцамі чакаюцца ў Беларусі 6 жніўня. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У суботу, 6 жніўня, ноччу будзе малавоблачна і пераважна без ападкаў. Удзень чакаецца пераменная воблачнасць, на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі магчымыя навальніцы. Вецер ноччу будзе слабы, днём паўднёва-ўсходні, паўднёвы з пераходам на паўночна-заходні 5–10 м/с, пры навальніцах парывы могуць узмацніцца да 14 м/с, у асобных раёнах – да 15–20 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 14–20 градусаў. Днём паветра прагрэецца да плюс 26–32 градусаў, у сувязі з чым Белгідрамет абвесціў жоўты ўзровень небяспекі. Па паўночным захадзе краіны тэмпература паветра паднімецца да плюс 24–25 градусаў.