13 студзеня 2026, aўторак, 18:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ізраіль падчас аперацыі ліквідаваў верхавода «Ісламскага джыхаду»

Ізраіль падчас аперацыі ліквідаваў верхавода «Ісламскага джыхаду»

Інфармацыю Ізраіля пацвярджаюць і палестынскія СМІ.

Армія абароны Ізраіля падчас аперацый «Світанак» ліквідавала завадатара тэрарыстычнай арганізацыі «Ісламскі джыхад» Тайсіра Джабары.

Пра гэта паведамляе The Times of Israel.

Паведамляецца, што паводле ацэнак вайскоўцаў, падчас першай хвалі ўдараў па пазіцыях у сектары Газа ліквідаваныя ад 10 да 20 тэрарыстаў. У агульнай колькасці знішчальнікі і баявыя дроны пабілі шэсць аб'ектаў «Ісламскага джыхаду».

Падчас удараў у паўночнай частцы рэгіёну загінуў верхавод Тайсір Джабары. Інфармацыю пра гэта пацвярджаюць і палестынскія СМІ.

Войска абароны Ізраілю разгарнула сістэму «Жалезны купал» каля Тэль-Авіва, Іерусаліма і Беэр-Шевы на выпадак зваротных удараў.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках