Вечаровая зводка Генштаба УСУ
1- 5.08.2022, 19:18
- 6,786
УСУ адбілі атаку на Лазавое, акупанты спрабуюць захапіць Салядар.
Расейскія войскі спрабуюць захапіць гарады Салядар і Бахмут у Данецкай вобласці. Аднак украінскія вайскоўцы трымаюць абарону.
Пра гэта паведамляе Генштаб УСУ.
Северскі напрамак
Вораг утрымлівае ў памежных раёнах Бранскай і Курскай абласцей асобныя падраздзяленні, праводзіць інжынернае абсталяванне пазіцый, а таксама ўстанаўлівае сістэмы відэаназірання.
Акупанты з артылерыі абстралялі цывільную інфраструктуру ў раёнах населеных пунктаў Жалезны Мост і Грымяч у Чарнігаўскай вобласці і Старыкава Сумскай вобласці.
Харкаўскі і Слабажанскі напрамкі
Праціўнік прадаўжае стрымліваць украінскія войскі, каб не дапусціць аднаўлення наступу.
Са ствольнай і рэактыўнай артылерыі акупанты абстралялі Харкаў і населеныя пункты Руская Лазавая, Каробачкіна, Чаркаскія Цішкі, Стары Салтаў, Верхні Салтаў. Беспілотнымі лётнымі апаратамі правёў паветраную выведку каля Рускай Лазавой, Малых Праходаў, Гусараўкі і Чэпіля.
Славянскі і Данецкі напрамкі
Праціўнік абстрэльваў з артылерыі розных тыпаў раёны паблізу Багародзічнага, Даліны, Дуброўнага, Вялікай Камышавахі і Роднага.
Вораг засяроджвае намаганні ў раёнах Бахмута і Аўдзееўкі. Спрабуе ўсталяваць кантроль над гарадамі Салядар і Бахмут і адціснуць украінскія войскі ад заходняй ускраіны горада Данецк.
Краматорскі і Бахмуцкі кірункі
Акупанты з танкаў і артылерыі абстраляў раёны непадалёк Северска, Грыгароўкі, Верхнякаменскага, Бахмута, Зайцава, Салядара, Якаўлеўкі і Кадэмы. Нанеслі авіяцыйны ўдар каля Вяршыні.
Наступальнымі дзеяннямі акупанты спрабавалі захапіць выгадныя рубяжы і палепшыць тактычнае становішча ў раёнах Бахмута, Зайцавага і Вяршыны, поспеху не мелі, адышлі.
Аўдзееўскі напрамак
Зафіксаваныя артылерыйскія абстрэлы каля Аўдзееўкі, Новабахмутаўкі, Невельскага, Нятайлавага і Краснагораўкі. Вораг беспаспяхова спрабаваў рушыць наперад у кірунках населеных пунктаў Краснагораўка, Аўдзееўка і Пяскі.
Навапаўлаўскі і Запарожскі кірункі
Праціўнік абстрэльваў з танкаў, ствольнай і рэактыўнай артылерыі раёны населеных пунктаў Мар'інка, Уладзіміраўка, Новаміхайлаўка, Вялікая Навасёлка, Новаандрэеўка, Каменскае, Навасёлка, Валшэбнае, Наваполь, Гуляйполе і Няскучнае.
Украінскія ваяры паспяхова адбілі чарговы варожы штурм у напрамку Мар'інкі і прымусілі ворага ўцячы. Акупанты правялі выведку беспілотнікамі ў раёнах Запарожжа і Навасёлаўкі Другой.
Паўднёвабугскі напрамак
Расейская армія ўсімі сродкамі спрабуе ўтрымаць занятыя пазіцыі і не дапусціць стварэння ўкраінскімі падраздзяленнямі спрыяльных умоваў для контрнаступу.
Вораг абстрэльваў раёны населеных пунктаў Пасад-Пакроўскае, Стэпавая Даліна, Лупарава, Новамікалаеўка, Новагрыгор'еўка, Красная Даліна, Зялёны Гай, Андрэеўка, Трудалюбаўка, Новаваранцоўка, Тапольнага, Пацёмкіна, Вольгіна, Нікапаль. Авіяцыяй нанёс удары непадалёк Лазавога, Вялікага Артакава і Андрэеўкі.
Праціўнік распачаў спробу наступу ў кірунку на Лазавое. Атрымаў катэгарычны адпор ад украінскіх ваяроў і адышоў.
Для выяўлення пазіцый украінскіх падраздзяленняў і карэктавання агню артылерыі актыўна ўжывае беспілотнікі.
Чорнае і Азоўскае моры
Расея засяроджвае сілы на падтрыманні сухапутнай групоўкі, блакаванні цывільнага суднаходства і абстрэлах Украіны. У акваторыях знаходзяцца чатыры носьбіты крылатых ракетаў марскога базавання.
УСУ прадаўжаюць паспяховыя выкананні ракетна-артылерыйскіх агнявых задачаў на пэўных кірунках. Праціўнік адчувае востры дэфіцыт навучанага і хоць неяк матываванага папаўнення для падраздзяленняў, якія нясуць страты.