13 студзеня 2026, aўторак, 18:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спявачку Мерыем Герасіменку затрымалі за донат на «Байрактар» для Украіны

25
Спявачку Мерыем Герасіменку затрымалі за донат на «Байрактар» для Украіны
МЕРЫЕМ ГЕРАСІМЕНКА

Беларуская спявачка сутыкнулася з праблемамі пасля выканання песні «Акіяна Эльзы».

У праўладных тэлеграм-каналах з'явіліся падрабязнасці затрымання спявачкі Мерыем Герасіменкі.

Сцвярджаецца, што дзяўчына даўно была на кантролі сілавікоў, якія сачылі за рухам яе грашовых сродкаў. Некаторую суму Мерыем перавяла на набыццё «Байрактара» для Узброеных сілаў Украіны, паведамляе блізкі да сілавікоў тэлеграм-канал.

Мэрыем сутыкнулася з праблемамі пасля канцэрта ў бары «Банкі-Бутэлькі» на Зыбіцкай 3 жніўня, дзе дзяўчына выканала песню «Акіяна Эльзы». З 4 жніўня спявачка перастала з'яўляцца ў сацсетках. У бар прыйшлі супрацоўнікі санстанцыі, МНС і міліцыі. Кіраўніка бара Андрэя Жука затрымалі і мусяць судзіць сёння.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках