Украінскія ваяры трымаюць пад агнявым кантролем усе пераправы акупантаў на Херсоншчыне
4- 5.08.2022, 19:41
- 6,524
Спробы захопнікаў уладкаваць альтэрнатыўныя пераправы таксама старанна адсочваюцца.
Расейскія акупанты спрабуюць адрамантаваць пашкоджаны Антонаўскі мост у Херсоне і майструюць альтэрнатыўныя пераправы. Аднак украінскія ваяры трымаюць іх усіх пад агнявым кантролем.
Пра гэта падчас тэлемарафону паведаміла кіраўніца аб'яднанага каардынацыйнага прэс-цэнтру Сілаў абароны Украіны «Пивдень» Наталля Гумянюк.
Яна падкрэсліла, што цяпер Узброеныя сілы Украіны маюць неабходную зброю для паразы такіх цэляў.
«Іх спробы (адрамантаваць Антонаўскі мост – заўв.) зразумелыя, таму што яны хоць нешта і павінны рабіць, каб хоць бы супакоіць свае нервы. Яны спрабуюць навесці пантонныя пераправы, але і гэтыя аб'екты таксама трапляюць пад агнявы кантроль, таму што мы маем такую зброю, якая дазваляе трапляць у абраную мэту», – заявіла Гумянюк.
Паводле ейных словаў, УСУ могуць не пашкоджваючы інфраструктуру разбурыць планы акупантаў.