Больш за 200 украінскіх нардэпаў засталіся без дыппашпартоў
9- 5.08.2022, 21:51
- 10,368
Дакументы анулявала Міністэрства замежных справаў Украіны.
Дыпламатычныя пашпарты большасці нардэпаў ануляваны. Адпаведнае апавяшчэнне паступіла ў Апарат Вярхоўнай рады.
Пра гэта РБК-Украіна расказалі тры суразмоўцы ў парламенце.
Дакументы анулявала Міністэрства замежных справаў.
"Падстава – нардэпы не здалі свае дыпламатычныя пашпарты пасля замежных камандзіровак", – сказала адна з крыніцаў.
У спісе тых, каму анулявалі дакумент – 225 нардэпаў з розных фракцый і групаў, а таксама першы віцэ-спікер Аляксандр Карніенка, віцэ-спікерка Алена Кандрацюк, кіраўнік фракцыі СН Давід Арахамія і кіраўнік профільнага камітэта замежных справаў Аляксандр Мярэжка.