2 траўня 2024, Чацвер, 19:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Бабруйску адправілі 74-гадовую жанчыну ў калонію на 3,5 года за абразу Лукашэнкі

27
У Бабруйску адправілі 74-гадовую жанчыну ў калонію на 3,5 года за абразу Лукашэнкі

Крымінальная справа разглядалася ў закрытым рэжыме.

У Бабруйску 8 жніўня абвясцілі прысуд 74-гадовай Наталлі Таран, якая абвінавачвалася ў абразе і паклёпе на Лукашэнку, паведамляе праваабарончы праект Mayday.

Крымінальная справа разглядалася ў закрытым рэжыме. Паводле звестак праваабаронцаў, жанчыну абвінавацілі ў паклёпе на Аляксандра Лукашэнку (арт.367 КК РБ), абразе Аляксандра Лукашэнкі (арт.368 КК РБ), а таксама абразе службовай асобы пры выкананні ёй службовых паўнамоцтваў (арт.369 КК РБ).

Суддзя Вольга Серакова прызнала Наталлю Таран вінаватай паводле ўсіх пунктаў абвінавачання і прызначыла ёй тры з паловай гады калоніі агульнага рэжыму.

Абвінавачаную, якая знаходзілася пад падпіскай аб нявыездзе і належных паводзінах, узялі пад варту ў будынку суда. Цяпер яна знаходзіцца ў следчым ізалятары № 5 Бабруйска.

Прысуд не набыў законнае дзеянне і можа быць абскарджаны.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках