16 траўня 2024, Чацвер, 7:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Ліцэй БДУ на лінейку прыязджаў чэкіст

18
У Ліцэй БДУ на лінейку прыязджаў чэкіст

Намеснік кіраўніка КДБ назваў ката Дзяржынскага «выратавальнікам вялікай колькасці жыццяў».

Сёлета на лінейках у многіх школах прысутнічалі прадстаўнікі з сілавых структураў – пракуратуры, СК. У Ліцэй БДУ даслалі выступіць намесніка кіраўніка КДБ.

Пра візіт "Нашай Ніве" вядома ад некалькіх крыніцаў.

Выступ кадэбіста быў вельмі кароткі, пару хвілінаў. У сваёй прамове ён расказаў пра Фелікса Дзяржынскага, як той "шмат добрага зрабіў для дзяцей, заснаваў службу, нашчадкам якой з'яўляецца КДБ, выратаваў вялікую колькасць жыццяў".

І запрасіў моладзь пасля выпуску ісці да іх у КДБ.

Вядома, што прапусціць лінейку навучэнцы маглі толькі з даведкай ад лекара. Збіралі спісы адсутных (праўда, так было і ў папярэднія два гады). Ці планавалі перадаваць куды-небудзь гэтыя спісы, невядома.

У пачатку 20-га стагоддзя Усерасейская надзвычайная камісія па барацьбе з контррэвалюцыяй і сабатажам, якой кіраваў Дзяржынскі, была галоўным рэпрэсіўным органам. У 1918 годзе УНК расстраляла 6185 чалавек, яшчэ 14829 чалавек змясцілі ў турмы, 6407 – накіравалі ў канцэнтрацыйныя лагеры, 4068 – узялі ў закладнікі.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках