20 траўня 2024, панядзелак, 11:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Антыгуа і Барбуда маюць намер стаць рэспублікай

11
Антыгуа і Барбуда маюць намер стаць рэспублікай

Кіраўніком дзяржавы там дагэтуль лічыцца манарх Брытаніі.

Краіна Антыгуа і Барбуда, якая размешчаная на астравах у Карыбскім моры і дзе дагэтуль кіраўніком дзяржавы лічыцца манарх Вялікай Брытаніі, пасля смерці каралевы Лізаветы II плануе на працягу трох гадоў правесці рэферэндум па набыцці статусу рэспублікі і выхаду з-пад фармальнай улады Вялікай Брытаніі, заявіў прэм'е -міністр карыбскай краіны Гастан Браўн пасля цырымоніі каранацыі Чарльза ІІІ, паведамляе Reuters.

Астраўная дзяржава, дзе зараз пражывае менш за 100 тысяч чалавек, абвясціла сваю незалежнасць ад Брытаніі ў 1981 годзе і з'яўляецца адным з 14 чальцоў Садружнасці, у якіх брытанскі манарх лічыцца часткай дзяржавы.

Браўн сказаў, што набыццё статусу рэспублікі з'яўляецца «апошнім крокам да здабыцця паўнавартаснай незалежнасці, каб пераканацца, што мы сапраўды з'яўляемся суверэннай нацыяй», але падкрэсліў, што рэферэндум «не з'яўляецца варожым актам» і не будзе прадугледжваць выхад з Садружнасці.

Заява Браўна прагучала на фоне росту рэспубліканскага павеву ў Карыбскім рэгіёне, калі Барбадас прагаласаваў за ліквідацыю манархіі Вялікай Брытаніі летась, а кіруючая партыя на Ямайцы дала сігнал, што можа зрабіць тое ж самае.

Тым не менш, Браўн, які мае намер перавыбірацца налета, сказаў, што большасць насельніцтва яго краіны яшчэ нават не думала аб змене палітычнага ладу.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках